Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арафата пахаваюць у Рамалаху


ПАРЫЖ. Ясір Арафат знаходзіцца ў глыбокай коме, аднак кіраўнікі Палестынскае аўтаноміі, якія наведалі Арафата ў шпіталі, завілі, што адключэньне яго ад апаратуры па падтрымцы жыцьцядзейнасьці недапушчальнае. Адзін з найвышэйшых мусульманскіх сьвятароў сёньня прыбыў у Францыю, каб быць побач з Арафатам. Улады Аўтаноміі абвесьцілі, што Арафат будзе пахаваны у Рамалаху, паколькі Ізраіль забараніў пахаваньне ў Ерусаліме. Сябра Палестынскага ўраду Саэб Эрэкат заявіў:

(Эрэкат:) – Месцам захаваньне будзе Рамалах. Аднак месца захаваньня ў Рамалаху будзе часовым, бо аднойчы Ерусалім стане месцам упакаеньня прэзыдэнта Арафата.

Гаварыў член палестынскага кабінэту міністраў.
XS
SM
MD
LG