Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамід Карзаі заяўляе, што тэрарызму ў Аўганістане ўжо няма


КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзаі заявіў, што на ягоную думку і на думку жыхароў краіны, у Аўганістане няма тэрарызму. Карзаі, аднак, прызнаў існаваньне праблемаў, уключна з няпэўным лёсам трох выкрадзеных супрацоўнікаў ААН. Групоўка, якая ажыцьцявіла гэтае выкраданьне, пагражае забіць закладнікаў, калі ўлады ня выпусьцяць з турмаў прадстаўнікоў Талібану. Карзаі сказаў, што аўганцы незадаволеныя гэтым выкраданьнем, і ўрад шмат працуе, каб забясьпечыць вызваленьне закладнікаў. Намесьнік Генэральнага сакратара ААН у пытаньнях міратворчай дзейнасьці Жан-Клод Гуэна на паседжаньні Рады бясьпекі ААН заявіў, што ўсясьветная супольнасцьь ня можа забыцца на Аўганістан пасьля правядзеньня там прэзыдэнцкіх выбараў. Гуэна падкрэсьліў, што правесьці маючыя адбыцца парляманцкія ды мясцовыя выбары будзе яшчэ цяжэй, чым прэзыдэнцкія.
XS
SM
MD
LG