Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канчатковыя вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў ува Ўкраіне маюць быць абвешчаныя сёньня


КІЕЎ. Цэнтарвыбаркам Украіны ізноў адклаў абвяшчэньне канчатковых вынікаў першага туру прэзыдэнцкіх выбараў, што адбыўся 31 кастрычніка. Кіраўнік выбаркаму Сяргей Ківалаў сказаў, што ніякія вынікі ня будуць абвешчаныя да завяршэньня апошняга паседжаньня камісіі, якое мае адбыцца сёньня. Паводле вынікаў падліку 97% булетэняў, у другі тур выбараў прайшлі цяпершані прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч і былы прэм’ер Віктар Юшчанка. Розьніца ў колькасьці галасоў выбарцаў, што былі пададзеныя за кожнага з кандыдатаў, меньш за 1% на карысьць Віктара Януковіча. Другі тур адбудзецца 21 лістапада.
XS
SM
MD
LG