Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі прызнае, што Арафат знаходзіцца ў коме


ПАРЫЖ. Паводле кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі Ясір Арафат застаецца ў жывых, і пакуль няма плянаў адключыць цяжка хворага кіраўніка Палестыны ад сыстэмаў, якія падтрымліваюць яго пры жыцьці. Міністар замежных справаў аўтаноміі Набіл Шаат, які наведаў францускі шпіталь, прызнаў, што стан здароўся Арафата пагоршыўся, але абверг зьвесткі пра сьмерць прэзыдэнта Палестыны. Шаат прызнаў, што Арафат знаходзіцца ў коме. Сёньня Ясіра Арафата наведае адзін з найвышэйшых ісламскіх клерыкаў. Тым часам прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак прапанаваў пахаваць Арафата ў Каіры. Палестынскія афіцыйныя асобы гавораць, што пахаваньне ў Каіры магло б суправаджацца адначасовай цырымоніяй у горадзе Рамала. Ізраіль выключыў магчымасьць пахаваньня Арафата ў Ерусаліме.
XS
SM
MD
LG