Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чырвоны Крыж заклікаў ваяўнічыя бакі ў Фалюджы не замінаць мэдыкам


ЖЭНЭВА. Міжнародны Чырвоны Крыж выказаў занепакоенасьць у тым, што мірныя жыхары, якія пацярпелі ад бітвы ў Фалюджы, ня маюць адэкватнае мэдычнае дапамогі. Чырвоны Крыж заклікаў баяўнікоў з абодвух бакоў не чыніць перашкодаў для лекараў, якія працуюць у Фалюджы. Чырвоны Крыж таксама непакоіць тое, што тысячы людзей, якія пакінулі Фалюджу і асталяваліся ў бліжніх раёнах, маюць патрэбу у ежы, вадзе, у даху над галавой і мэдычнай дапамозе.
XS
SM
MD
LG