Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля тысячы людзей прыйшлі на пахаваньне Тэа ван Гога


АМСТЭРДАМ. Некалькі сотняў людзей прыйшлі на пахаваньне галяндзкага рэжысэра Тэа Ван Гога, якога тыдзень таму падчас роварнай прагулкі каля ўласнага дому забіў ісламскі экстрэміст. У забойстве падазраецца нідэрляндзкі падданы мараканскага паходжаньня Махамэд Боўеры. Тэа Ван Гог вядомы крытычным стаўленьнем да ісламу. Ягоны 10-хвілінны фільм “Пакора” апавядае аб катаваньнях жанчын, якія зьдзяйсьняюцца ў закрытых ісламскіх супольнасьцях.
XS
SM
MD
LG