Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самы багаты бізнэсмэн Польшчы на сустрэчу з парлямэнтарыямі не зьявіўся


ВАРШАВА. Найбагацейшы бізнэсовец Польшчы Ян Кульчык не зьявіўся перад парлямэнцкай камісіяй, якая расьсьледуе справу ўмяшаньня вядучых палітыкаў ў кіраваньне найбуйнейшым у краіне прадпрыемствам, нафтапераапрацоўчым заводам “Орлен”. Камісія расьсьледуе пытаньне, хто даў загад затрымаць два гады таму тагачаснага дырэктара “Орлену”, каб не дапусьціць да продажу часткі акцыяў прадпрыемства расейцам. Кульчык, які ўтрымліваў блізкія кантакты і з прэм’ерам Лешкам Мілерам і прэзыдэнтам Аляксандрам Квасьнеўскім абвінавачваецца ў скарыстоўваньні знаёмстваў з палітыкамі для асабістых мэтаў. Праз свайго ўпаўнаважанага Кульчык агучыў інфармацыю, што камісія абяцала зьняць усе абвінавачаньні ў ягоны адрас у замен за інфармацыю, якая дыскрэдытавала б прэзыдэнта Квасьнеўскага.
XS
SM
MD
LG