Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ядравы рэактар новага тыпу стане крыніцай невычэрпнай і бясьпечнай энэргіі


ВЕНА. Шматбаковыя міжнародныя перамовы аб стварэньні рэвалюцыйнай ядравай энэргіі прыпыніліся з-за спрэчак аб месцы разьмяшчэньня досьледнага рэактара. Міжнародны Тэрмануклеарны Экспэрымэнтальны Рэактар (ІТЭР), разглядаецца як экспэрымэнтальная пляцоўка для атрыманьня невычэрпнай крыніцы чыстай і бясьпечнай энэргіі. За гонар разьмясьціць экспэрымэнтальны рэактар змагаліся Францыя і Японія. У перамовах бяруць удзел Эўразьвяз, ЗША, Кітай, Паўднёвая Карэя і Расея. Праект каштуе 12 млн. даляраў. Прадстаўнік Камісіі Эўразьвязу Фабіё Фабі сёньня заявіў, што перамовы будуць працягвацца, і што яны ужо “дасягнулі істотнага прагрэсу”.
XS
SM
MD
LG