Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ватыкан і Італія будуць расьсьледаваць злачынствы Інквізыцыі


ВАТЫКАН. Ватыкан і ўрад Італіі падпісалі сёньня заяву аб расьсьледаваньні дзеяньняў інквізыцыі – інстытуцыі Рыма-Каталіцкага касьцёла, ужыванага для задушэньня ерасі. Прадстаўнік Ватыкану Хаакін Навара-Вальс паведаміў, што дзьве камісіі будуць дасьледаваць гісторыю інквізыцыі у Італіі і Гішпаніі. Інквізыцыя ўжывала катаваньні, зьняволеньні і масавыя суды, спальваньні і іншыя пакараньні сьмерцю у сваіх дзеяньнях супраць ерэтыкоў. Папа Грыгорый ІХ стварыў інквізыцыю ў 1233 г. Хваля тэрору дасягнула піку ў ХVІ ст. падчас Рэфармацыі ў Эўропе. Да расьсьледаваньня будуць прыцягнутыя архіўныя дакумэнты, якімі валодае Міністэрства культуры Італіі і шэраг італьянскіх унівэрсытэтаў.
XS
SM
MD
LG