Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча ведаць, куды ўходзіць канфіскат


Алег Грузьдзіловіч, Менск Адабраную маёмасьць цяпер будуць кантраляваць дадаткова. Генэральны пракурор Віктара Шэйман праінфармаваў сёньня Аляксандра Лукашэнку пра хібы у выкарыстаньні маёмасьці, якую суды адабралі ў прыбытак дзяржавы.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба прэзыдэнта. Паводле зьвестак Віктара Шэймана з-за нядбайнасьці чыноўнікаў, якія мусяць рэалізоўваць канфіскаваную маёмасьць, вялікія грошы своечасова не трапляюць у дзяржаўны бюджэт.

Цяпер ураду будзе загадана удасканаліць сыстэму рэалізацыі адабранай маёмасьці й кантролю, каб нядобрасумленныя чыноўнікі не маглі ёю скарыстацца, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

На фотаздымку: Віктар Шэйман
XS
SM
MD
LG