Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сядзібе БНФ адкрылася мастацкая выстава навучэнцаў зьліквідаванага Ліцэю


Севярын Квяткоўскі, Менск Мастацкая выстава зьліквідаванага ўладамі Гуманітарнага ліцэю Якуба Коласа працягне працу да 21 лістапада. Экспазыцыю складаюць каля трыццаці твораў ліцэістак Аўгіньні Чайкінай, Хрысьціны Сіўчыкавай, Насты Варачаевай ды выпускніцы ліцэю Каці Пуставалавай.

Ліцэйская выстава месьціць акварэльны ды алейны жывапіс, графіку, пастэль а таксама працы, зробленыя з натуральных матэрыялаў – лісьця. Некаторыя удзельніцы вучацца ў мастацкіх установах, а некаторыя – аматаркі. Як напрыклад Наста Варачаева.

(Варачаева: ) “Гэта нядрэнная магчымасьць паказаць, што ліцэісты – дзеці творчыя. Ліцэй усё-ткі знаходзіцца цяпер у цяжкім становішчы. І апрача музычных акцый, такіх як ліцэйскі дыск, мы вырашылі зрабіць такую маленькую мастацкую акцыю”.

Мастацкія імпрэзы ліцэісты ладзяць традыцыйна. Ад 2000 году ладзяць тэатральныя пастаноўкі, а таксама выпускаюць кампакт-дыскі з уласнымі сьпевамі. У апошні час імпрэзы сустракаюць перашкоды з боку ўладаў. Толькі сёлета былі сарваныя два выступы ліцэістаў – прэзэнтацыя кампакт-дыску "Веру ў цябе. Я люблю Ліцэй".
XS
SM
MD
LG