Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі часопіс “Рэспэкт”: шмат беларусаў імкнуцца пакінуць радзіму й пачаць новае жыцьцё ў Чэхіі


Юры Дракахруст, Прага Чэскі часопіс “Рэспэкт” са спасылкай на чэскае пасольства ў Менску паведамляе, што шмат беларускіх грамадзянаў імкнуцца пакінуць Беларусь, дзе пануе рэжым Аляксандра Лукашэнкі, і пачаць новае жыцьцё ў Чэхіі.

Разам з тым часопіс адзначае, што колькасьць зваротаў у пасольства магло павялічыцца з прычыны праекта чэскага міністэрства працы па прыцягненьні кваліфікаванай замежнай працоўнай сілы. Паводле гэтага праекта, з кастрычніка беларускія грамадзяне, як і грамадзяне Малдовы, пры пэўных умовах могуць атрымаць у Чэхіі сталы від на жыхарства на працягу 5 гадоў, а ня 10, як вызначана агульным законам.

Міжнародная арганізацыя іміграцыі паведаміла пра гэты праект на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, якая адбылася пасьля правядзеньня рэфэрэндуму. “З таго часу мы мелі сотні зваротаў па тэлефоне штодзень” – паведаміла “Рэспэкту” Екацярына Сярова зь беларускага прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі іміграцыі.
XS
SM
MD
LG