Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі Цэнтральны банк занепакоены ростам курсу эўра


БАЗЭЛЬ. Кіраўнік Эўрапейскага Цэнтральнага банку Жан-Клод Трышэ назваў нежаданым і жорсткім рост курсу эўра ў дачыненьні да даляру. Учора эўра дасягнуў рэкорднага роўню ў 1,29 дал. за 1 эўра. Трышэ адзначыў, што Цэнтральны банк супраць такой вялікай розьніцы ў абменных курсах паміж дзьвюма валютамі. Пасьля заяваў Трышэ курс эўра зьнізіўся. Кіраўнікі краінаў эўразоны выказалі занепокаенасьць падзеньнем курсу даляру, гэты трэнд пагражае стабільнасьці эканомікі Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG