Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі ў Фалюджы ўступілі ў зацяжную стадыю


Эль-Фалюджа. Вайскоўцы ЗША і ірацкія ўрадавыя сілы працягваюць зацяжную апэрацыю па авалоданьню Эль-Фалюджай. Тысячы жаўнераў на бронетэхніцы прабіваюцца да цэнтра горада праз пазыцыі паўстанцаў, пры паветранай і артылерыйскай падтрымцы. Кіраўнік амэрыканскіх войскаў у Іраку, генэрал Джордж Кэйсі, сьцьвярджае, што апэрацыя разьвіваецца паводле пляну. У Вашынгтоне Дзяржсакратар у пытаньнях абароны Дональд Рамсфэльд заявіў, што апэрацыя ў Фалюджы была непазьбежнай. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл у тэлефонных размовах з калегамі з іншых краін тлумачыў неабходнасьць фалюджыйскай апэрацыі. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр заявіў сёньня, што Паўэл тэлефанаваў кіраўніцтву Польшчы, Эгіпту, Ярданіі, Турцыі і Саўдаўскай Арабіі і плянуе размаўляць зь кіраўнікамі іншых краінаў. Паўэл заявіў, што жыцьці мірных жыхароў будуць берагчыся, наколькі гэта магчыма.
XS
SM
MD
LG