Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся наступ на Фалюджу


БАГДАД. Амэрыканская марская пяхота пачала атаку на горад Фалюджа, які ўтрымліваюць паўстанцы. Паводле агенцтваў навінаў, амэрыканскія і ірацкія войскі пры падтрымцы танкаў і бронемашынаў рухаюцца ў кірунку гістарычнага цэнтру гораду. Наступу папярэднічаў артылерыйскі абстрэл і бамбаваньне з паветра.

Раней сёньня часовы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі зацьвердзіў рашэньне аб атацы на Фалюджу. На прэсавай канфэрэнцыі Аляўі заявіў, што мэта атакі – зьнішчэньне тэрарыстаў.

(Аляўі: ) “Мы змагаемся з тэрарыстамі. Мы не змагаемся з некім іншым. Усе людзі Іраку, у тым ліку людзі ў Фалюджы, хочуць, каб мы не спыняліся і пакончылі з тэрарыстамі, і забясьпечылі ў Фалюджы вяршэнства закону, і мы маем намер гэта зрабіць”.

Напярэдадні наступу Аляўі нечакана наведаў ірацкія войскі каля Фалюджы.
XS
SM
MD
LG