Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве выкрылі падпольную друкарню эўра


КОЎНА. Літоўская паліцыя выкрыла ў Коўне падпольную друкарню дзе вырабляліся фальшывыя эўра. Паліцыянты сканфіскавалі каля 8 мільёнаў у купюрах па сто эўра і затрымалі 11 чалавек. Паводле камісара літоўскай паліцыі Вітаўтаса Грыгаравічуса, расьследаваньне гэтай справы ішло два гады. У апошнія гады грамадзян Літвы часта затрымлівалі ў краінах Эўразьвязу з фальшывымі эўра.
XS
SM
MD
LG