Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонскаму міністру пагражае адстаўка


ТАЛІН. Міністру абароны Эстоніі Маргусу Гансану, магчыма давядзецца падаць у адстаўку ў сувязі з абрабаваньнем ягонага дому тыдзень таму. Сярод іншага, рабаўнікі забралі партфэль са службовымі дакумэнтамі, якія міністар прывёз дадому. Эстонскія экспэрты ў пытаньнях бясьпекі гавораць, што мала для каго ў Эстоніі засталося сакрэтам тое, што міністры, многія зь якіх нават ня маюць службовага кіроўцы, часта бяруць дамоў для працы сакрэтныя дакумэнты.
XS
SM
MD
LG