Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Славаччына хоча выкупіць акцыі ў "ЮКАСу"


БРАТЫСЛАВА. Урад Славаччыны паведаміў, што хоча выкупіць назад 49 працэнтаў акцыяў нафтатранспартнай кампаніі “Транспэтрол”, якія належаць расейскай кампаніі “ЮКАС”. Яшчэ 51 працэнт акцыяў належыць славацкаму ураду. Міністар эканомікі Славаччыны Павал Руско гаворыць, што калі атрымаецца выкупіць рэшту акцыяў у “ЮКАСу”, ўрад зноў прапануе іх прыватным інвэстарам. Расейскі ўрад патрабуе ад “ЮКАСу” выплаціць сотні мільёнаў даляраў падаткаў. Паводле афіцыйных асобаў, “ЮКАС” разглядае магчымасьць банкруцтва.
XS
SM
MD
LG