Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Нямеччыны хоча ведаць, чаму ў Беларусь не пусьцілі рэгіянальнага дырэктара фонду Эбэрта


Юры Дракахруст, Прага Амбасадар Нямеччыны Марцін Хэкер зьвярнуўся ў МЗС Беларусі па тлумачэньні прычынаў адмовы ва ўезьдзе на тэрыторыю Беларусі рэгіянальнаму кіраўніку фонду Фрыдрыха Эбэрта – Гельмуту Курту.

Нагадаем, што 4 лістапада Гельмута Курта не пусьцілі ў Беларусь, нягледзячы на наяўнасьць у яго шматразовай уязной беларускай візы. Ён меўся ўзяць удзел у канфэрэнцыі “Беларусь – паміж уплывам Расеі й прыцягненьнем Захаду", якую арганізаваў фонд.

Прадстаўнікі памежных войскаў патлумачылі, што кіраўнік беларускага бюро фонду Эбэрта быў унесены ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіну.

Нямецкая амбасада зьвярнулася ў міністэрства замежных справаў Беларусі з просьбай перагледзець рашэньне наконт спадара Курта.

Тым часам, сам Гельмут Курт зьвярнуўся да беларускай грамадзкасьці з адкрытым лістом, дзе выказвае надзею на тое, што "гэты акт з боку беларускіх уладаў будзе выпраўлены і працэс самаізаляцыі краіны не атрымае свайго працягу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG