Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне вандалы пашкодзілі габрэйскі мэмарыял ахвярам Галакосту


RFE/RL Як паведаміў намесьнік старшыні Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадаў Якаў Басін, 5 лістапада ў Берасьці невядомыя апаганілі мэмарыял ахвярам Галакосту.

"Невядомыя вандалы падпалілі вянкі са штучных кветак, раскідалі жывыя кветкі, ускладзеныя да абэліску, а таксама сур''ёзна пашкодзілі выяву зоркі Давіда на пліце помніка", – сказаў Якаў Басін.

Помнік быў адкрыты ў 1992 годзе ў 50-ю гадавіну зьнішчэньня 34 тысяч габрэяў Берасьцейшчыны.

Паводле Якава Басіна, за 12 гадоў абэліск апаганьваўся пяць разоў. Прадстаўнік саюзу беларускіх габрэйскіх грамадаў падкрэсьліў, што вандалы відавочна ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасьці.
XS
SM
MD
LG