Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палова і частка


Юрась Бушлякоў, Менск Новая перадача сэрыі "Жывая мова".

Што такое палова, палавіна? Найперш, вядома, адна зь дзьвюх роўных частак нечага цэлага: палова году, палавіна кнігі. Часам, праўда, чуем і чытаем пра большую й меншую палову таго ці іншага. Большая палова (палавіна), меншая палова (палавіна) – як да такіх спалучэньняў ставіцца, ужываць у літаратурнай мове ці высьцерагацца іх?

Вядома, у свабодным штодзённым маўленьні словы палова й палавіна раз-пораз здараюцца ў значэньні адной зь дзьвюх супастаўных, не абсалютна роўных, а толькі блізкіх паводле велічыні частак нечага. Кажучы, напрыклад, што аддалі нечаму палову жыцьця, як правіла, ня маем на думцы адной зь дзьвюх абсалютна роўных частак свайго жыцьця, а проста ладную яго частку – у адрозьненьне ад другой часткі, калі аддаваліся чаму іншаму. Такое прыблізнае размоўнае ўжываньне паловы, палавіны звычайна нас не бянтэжыць, а вось спалучэньні большая палова й меншая палова ўспрымаюцца неадназначна. Частка носьбітаў мовы адчувае ў гэтым выпадку супярэчнасьць першаснаму сэнсу паловы: калі ўсё ж роўная частка цэлага, то якая ж яна большая ці меншая? Зважаючы на гэта, у літаратурным маўленьні выбіраем больш карэктныя спалучэньні: маючы на ўвазе няроўныя часткі цэлага, трэба сказаць якраз-такі пра часткі, а не паловы: большая частка й меншая частка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG