Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Менску: “Ці зьменшыцца карупцыя ў Беларусі?”


Галіна Абакунчык, Менск Гэтымі днямі працягваюцца судовыя працэсы над былым старшынём Белтэлерадыёкампаніі Ягорам Рыбаковым і былой кіраўніцай справаў прэзыдэнта Галінай Жураўковай. Абодва высокапастаўленыя чыноўнікі былі арыштаваныя пасьля таго, як іх западозрылі ў буйных фінансавых махлярствах і карупцыі. Ці зьменшыцца карупцыя ў Беларусі пасьля гучных арыштаў апошняга часу? Гэтым пытаньнем у мінакоў на менскіх вуліцах цікавілася наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Ці зьменшыцца карупцыя ў Беларусі пасьля гучных арыштаў апошняга часу?”

(Спадарыня: ) “Гэтых людзей я проста ня ведаю, а вельмі спачуваю Марынічу — нават ня ведаю, за што ён сядзіць”.

(Спадар: ) “Людзі крыху перагнулі палку: а тое, што карупцыя была, ёсьць і будзе — няма ніякага сумневу”.

(Спадар: ) “Тое, што змагацца з гэтым трэба, то гэта так. Бо людзі павінны ведаць, што нешта адбываецца, што пакараньне немінучае”.

(Спадар: ) “Не, карупцыя ў Беларусі ня зьменшыцца ніколі, бо ў нас ужо нават сямейныя кляны ёсьць: займаюць пасады, таму гэта ня спыніцца”.

(Спадарыня: ) “Мне вось незразумела: прэзыдэнт кажа, што ён такі дасьведчаны, што ён вялікі псыхоляг, бо ён пэдагог. І кажа, што ўжо так выбірае сабе памагатых, што яны будуць так надзейна працаваць і яму дапамагаць. Але нешта як ні возьме, дык усё ня тое, усё ня тое. Хоць тую ж Жураўкову — ну як жа ты адразу не паглядзеў, ну як ты не зразумеў?”

(Спадар: ) “Народ неяк падсьвядома разумее, што каб зарабіць грошы — абавязкова трэба красьці. Немагчыма чэсна зарабіць”.

(Спадар: ) “Наўрад ці нешта ад гэтага зьменіцца. Відаць, трэба нейкія іншыя сродкі, а ня толькі хапаць і садзіць”.

(Спадар: ) “Я лічу, што гэткія працэсы ў нашай краіне можна праводзіць штодня: шмат карупцыянэраў і шмат крыміналу. Ну, а ўладзе патрэбны такі паказушныя перасьлед нейкага чыноўніка, вось яны пацягнулі ў суд Жураўкову з Рыбаковым. На памяншэньне карупцыі гэта ніяк не паўплывае, бо чыноўнік ведае, што ён жыве, як бы адзін дзень: займаеш пасаду сёньня — хапнуў нешта, і гэта тваё. А заўтра можа й ня быць, заўтра цябе й на якія “Салаўкі” закінуць могуць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG