Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія войскі ўзялі пад свой кантроль сталіцу Ўзьбярэжжа слановай косткі


АБІДЖАН: Лідар прапрэзыдэнцкай партыі Ўзьбярэжжа Слановай Косткі, Айварыянскага народнага фронт, запатрабаваў неадкладнага адыходу францускіх войскаў з тэрыторыі гэтай заходнеафрыканскай краіны. Францускія войскі тым часам узялі пад свой кантроль сталіцу Ўзьбярэжжа Абіджан. Парыж учора накіраваў дадатковыя сотні вайскоўцаў ў афрыканскую рэспубліку, дзе працягваюцца баі паміж францускімі і мясцовымі сіламі. Францыя патрабуе ад прэзыдэнта Лорэнта Гбагбо, якога абвінавачваюць у парушэньні мірнай дамовы, спыніць усе ваенныя дзееньні. У сваю чаргу прадстаўнік ураду Ўзьбярэжжа сказаў, што краіна будзе патрабаваць дзеяньняў Рады бясьпекі ААН супраць Францыі, якая ажыцьцявіла напад на краіну.
XS
SM
MD
LG