Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каля 40 чалавек захопленых у Паўдзённай Асэціі былі сёньня вызваленыя.


ТБІЛІСІ: Грузінская паліцыя паведаміла, што каля 40 чалавек захопленых цягам апошніх дзён ў Паўдзённай Асэціі-былі сёньня вызваленыя. Прадстаўнік грузінскай паліцыі з памежнага раёну Шыда Картлі Аляксандар Сухіташвілі сказаў, што ўсе закладнікі былі вызваленыя ў вёсцы Тамарашэні пасьля перамоваў паміж бакамі. Выкраданьні людзей праводзілі абодва бакі пасьля таго, як ў сераду зьнік бяз весткі этнічны грузін. Пошукі пакуль не далі вынікаў. Этнічныя грузіны абвінавацілі паўдзённых асэцінцаў ў заблякаваньні галоўнай аўтамагістралі.
XS
SM
MD
LG