Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран гатовы падпісаць кампраміснае пагадненьне з эўрапэйскімі краінамі ў справе сваіх ядзерных праграмаў


ТЭГЭРАН: Іран паведаміў, што ён гатовы да падпісаньня пагадненьня з Велікабрытаніяй, Францыяй і ФРГ ў справе сваіх ядзерных праграмаў. Учора вечарам прадстаўнікі чатырох бакоў закончылі ў Парыжы перамовы ў справе іранскай праграмы ўзбагачэньня ўрану. Паводле трох эўрапэйскіх краінаў, Іран павінен прыпыніць працэс узбагачэньня ўрану да 25 лістапада, калі зьбярэцца рада Міжнароднага Агенцтва Атамнай Энэргэтыкі. У замен Эўропа выступіць з шэрагам эканамічных, тэхналягічных і абарончых парапановаў . Іран пасьлядоўна адхіляе абвінавачаньні ў тым, што ён спрабуе вырабіць ядзерную зброю. Паводле кіраўніка іранскай дэлегацыі на парыскіх перамовах - Госсэйна Мусавяна, быў дасягнуты экспэрымэнтальны дагавор, аднак не паведаміў ніякіх дадатковых падрабязнасьцяў.
XS
SM
MD
LG