Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя накіравала сёньня дадатковыя сілы ў афрыканскую краіну Ўзьбярэжжа Слановай Косткі


АБІДЖАН: Францыя накіравала сёньня дадатковыя сотні вайскоўцаў ў афрыканскую краінку Ўзьбярээжа Слановай Косткі, дзе працягваюцца баі паміж французкімі і мясцовымі сіламі. Францыя патрабуе ад прэзыдэнта Лорэнта Гбагбо спыніць усе ваенныя дзееньні. Учора, у выніку атакі ўрадавага самалёту загінулі 9 французкіх вайскоўцаў. У адказ французкія вайскоўцы зьнішчылі два мясцовыя самалёты і тры гелікоптары. Сёньня французкія вайскоўцы застрэлілі ў сталіцы краіны Абіджане трох дэманстрантаў. Французкія і ААН-аўскія міратворчыя сілы ўтрымліваюць ў рэспубліцы Ўзьбярэжжа Слановай Косткі крохкі мір пасьля заканчэньня два гады таму грамадзянскай вайны. Францыя і Эўразьвяз абвінавачваюць ў парушэньні мірнага дагаволру прэзыдэнта краіны-Гбагбо.
XS
SM
MD
LG