Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урадавыя войскі Кот-д''Івуару збамбавалі міратворцаў ААН


АБІДЖАН. 8 францускіх салдат забітыя і 23 параненыя у выніку бамбаваньня з урадавага самалёту у заходне-афрыканскай краіне Кот-д’Івуар. У адказ францускія войскі зьнішчылі два зьнішчальнікі клясы “Сухой”, якія належаць арміі Кот-д’Івуара. У сталіцы Кот-д’Івуара – Абіджане – распачаліся масавыя антыфранцускія хваляваньні. Тэрмінова склікаецца Рада Бясьпекі ААН, каб абмеркаваць сытуацыю ў Кот-д’Івуары. Больш за 10 тыс. францускіх жаўнераў і міратворчых войскаў ААН знаходзяцца ў гэтай краіне на лініі агню, што разьдзяляе сэпаратыстаў і ўрадавыя войскі.
XS
SM
MD
LG