Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Наступствы аварыяў на Балакоўскай і Ровенскай АЭС зьліквідаваныя


САРАТАЎ. Адключаны з-за аварыі энэргаблёк № 2 Балакоўскай АЭС сёньня аднавіў працу. Заўчора на энэргаблёку разарвалася вадаправодная труба. Прадстаўнікі АЭС сьцьвярджаюць, што гэта працоўная сытуацыя. Аднак прадстаўнікі расейскага аддзяленьня “Greenpeace” цьвердзяць, што неабходны больш пільны кантроль і маніторынг грамадзтва за атамнымі станцыямі. У гэты чацьвер адбылася паломка і на рэактары Ровенскай АЭС ва Ўкраіне у выніку працечкі нафты на адным з генэратараў. Прадстаўніца украінскай дзяржаўнай атамнай агенцыі заявіла, што рэактар быў адлучаны і зноў будзе ўлучаны ў гэтую нядзелю.
XS
SM
MD
LG