Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганскія баявікі пагражаюць забіць трох закладнікаў - супрацоўнікаў ААН


КАБУЛ. Маёр арміі ЗША Скот Нэльсан паведаміў, што высілкі па пошуку і вызваленьню трох выкрадзеных супрацоўнікаў ААН уваходзяць у “найбольш датклівую стадыю”. Ваяўнікі, якія захапілі закладнікаў, заявілі, што, калі аўганскі ўрад і ААН не пачнуць зь імі перамовы да нядзелі, закладнікаў заб’юць. Ваяўнікі патрабуюць вываду замежных войскаў і арганізацыяў з тэрытторыі Аўганістану і вызваленьня з турмаў ваяўнікоў Талібану.

Амэрыканскія вайскоўцы ў Аўганістане паведамілі аб што чацьвёра ваяўнікоў і пяць мірных жыхароў згінулі ад перастрэлак цягам апошняга тыдня.

Тымчасам Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф вядзе перамовы з новаабраным прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем. Прэзыдэнты абмяркоўваюць праблемы бясьпекі ў рэгіёне. Пакістанскія ўлады раней адпрэчылі інфармацыю пра тое, што ваяўнікі “Аль-Каіды” урываюцца на тэрыторыю Аўганістана з пакістанскай тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG