Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух гвалту ў сэктары Газа


КАЛКІЛІЯ, ЗАХОДНІ БЕРАГ. Два палестынскія ваяўнікі забітыя і трэці цяжка паранены ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля у горадзе Калкілія. Забітыя праўдападобна належалі да групы Аль-Акса (“Брыгада Сьмяротнікаў”). За некалькі гадзінаў да таго ізраільскія салдаты застрэлілі 13-гадовага палестынскага падлетка паблізу лягеру ўцекачоў Джэнін. У перастрэлцы з ізраільскімі вайскоўцамі ў сэктары Газа забітыя два палестынскія ваяўнікі – чальцы арганізацыі “Ісламскі джыхад”, якія, са словаў ізраільскіх вайскоўцаў, прабіраліся ў габрэйскае паселішча Гуш-Катыф, маючы пры сабе выбуховыя рэчывы. Гэты выбух гвалту адбываецца ў часе перамоваў прэм’ер-міністра Палестынскае аўтаноміі Ахмэда Карэя зь лідэрамі асноўных палестынскіх груповак. Мэта перамоваў – не дапусьціць міжусобнай вайны у час, калі пераемнік Ясіра Арафата ня вызначаны.
XS
SM
MD
LG