Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве праходзяць шматтысячныя акцыі пратэсту


КІЕЎ. Дзясяткі тысячаў прыхільнікаў кандыдата ў Прэзыдэнты Ўкраіны Віктара Юшчанкі на галоўным пляцы Кіева распачалі агульнанацыянальны пратэст супраць, на іх думку, сфальшаваных вынікаў выбараў. У акцыі, якая доўжыцца з учарашняга адвячорка, бяруць удзел студэнты прадэмакратычнай група “Пора”, рок-групы. Чакаецца, што Віктар Юшчанка і чальцы ягонае каманды зьвернуцца да мітынгоўцаў пазьней. Раней міжнародныя назіральнікі заявілі, што выбары ва Ўкраіне прайшлі ва ўмовах шматлікіх парушэньняў. Тымчасам кіраўнікі 25-і краінаў Эўразьвязу заклікалі ўрад Украіны забясьпечыць вольныя і справядлівыя выбары прэзыдэнта ў другім туры, які прызначаны на 21 лістапада. Кіраўнікі аб’яднанае Эўропы выказалі “жаль з нагоды таго, што першы тур выбараў ад 31 кастрычніка не адпавядаў міжнародным дэмакратычным стандартам”.
XS
SM
MD
LG