Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыхтуецца наземная атака на Эль-Фалюджу


ЭЛЬ-ФАЛЮДЖА. Амэрыканская артылерыя працягвае абстрэльваць гэты суніцкі ірацкі горад. З наступленьнем цемры праз улёткі і рэпрадуктары амэрыканскія вайскоўцы зьвярнуліся да мірных жыхароў з прапановаю пакінуць горад перад меркаваным нападам. Раней Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што атака на Фалюджу можа абвастрыць сытуацыю ў Іраку, выклікаць хвалю абурэньня з боку іракцаў і ускладніць правядзеньне выбараў, заплянаваных на студзень. Прэм’ер Іраку Іяд Аляві заявіў, што час на мірную разьвязку супрацьстаяньня ў Фалюджы скончыўся. Сёньня авіяцыя ЗША разбурыла сядзібу камандаваньня паўстанцаў і склады зброі. Іяд Аляўі заявіў, што жыхары Фалюджы зьвярталіся да ўраду з просьбаю узяць горад пад кантроль. Больш за 300 тыс. жыхароў пакінулі Фалюджу апошнімі тыднямі, ратуючыся ад баёў паміж ваяўнікамі і арміяй ЗША і ад бамбаваньняў.
XS
SM
MD
LG