Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію імя Янкі Юхнаўца атрымаў Макс Шчур за раман “Там, дзе нас няма”


Ул. інф. Першую літаратурную прэмію імя Янкі Юхнаўца атрымаў Макс Шчур за раман “Там, дзе нас няма”. Раман пакуль не апублікаваны і быў дасланы на конкурс у рукапісе.

Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца была заснаваная ў сакавіку 2004 году, каб ушанаваць памяць выбітнага пісьменьніка-эмігранта ды спрыяць разьвіцьцю літаратуры.

У журы конкурсу – Андранік Антанян, незалежны крытык зь Вільні; Андрусь Жвір, рэдактар першай беларускай онлайнавай бібіліятэкі «Беларуская Палічка»; Марат Клакоцкі, рэдактар нью-ёрскай газэты «Беларус»; Лявон Юрэвіч, які прадстаўляе Беларускі інстытут навукі й мастацтва (БІНіМ). Старшыня журы – Сяржук Сокалаў-Воюш.

Усяго журы разглядала работы 14 аўтараў.
XS
SM
MD
LG