Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі занепакоены ростам курсу эўра


БРУСЭЛЬ: Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак выказаў занепакоенасьць ростам курсу эўра ў дачыненьні да амэрыканскага даляра. Сёньня эўра дасягнула адзнакі 1, 28 даляра і наблізілася да найвышэйшага ўзроўню зь лютага гэтага году. Эўрапейскія эканамісты выказваюць боязь, што высокі курс эўра можа запаволіць эканамічны рост, паколькі эўрапейскія тавары будуць занадта дарагія для астатняга сьвету. Выступаючы на саміце Эўразьвязу, Шырак заклікаў эўрапейскіх лідэраў абмеркаваць магчымыя наступствы такога валютнага курсу.
XS
SM
MD
LG