Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТО хоча браць удзел ў вырашэньні нагорна-карабахскага канфлікту


БАКУ: Генеральны сакратар НАТО Яап дэ Хооп Схэфэр паведаміў пра пералом у дачыненьнях паміж Азэрбайджанам і Армэніяй, якія афіцыйна знаходзяцца ў стане вайны. Пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ілханам Аліевым Схэфэр адзначыў, што НАТО хоча браць непасрэдны ўдзел ў вырашэньні нагорна-карабахскага канфлікту. Пасьля вайны за гэты армянскі анкляў на тэрыторыі Азэрбайджану бакі падпісалі дамову аб спыненьні агню, але праблема застаецца. Генэральны сакратар НАТО прыбыў у Баку з Грузіі, а затым накіруецца ў Ерэван для перамоваў з прэзыдэнтам Робэртам Качаранам.
XS
SM
MD
LG