Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працягваюцца перамовы ў справе ядзернай праграмы Тэгерану


ПАРЫЖ: Іранскія дыпляматы правялі сёньня трэці раўнд перамоваў ў справе ядзернай праграмы Тэгерану з прадстаўнікамі Францыі, Нямеччыны і Велікабрытаніі. Ранейшыя перамовы ў Вене вынікаў не далі. Эўрапейскія лідэры прапануюць Ірану гандлёвае пагадненьне і мірныя ядзерныя тэхналёгіі ўзамен за спыненьне ўзбагачэньня ўрану, які можа быць скарыстаны для вытворчасьці ядзернай зброі. Тэгеран выказвае гатоўнасьць прыпыніць на 6 месяцаў гэты працэс, і заяўляе, што ня мае намеру вырабляць ядзерныя бомбы. Міністр замежных справаў Галяндыі, якая старшынюе ў Эўразьвязе, Бэрнард Бот адзначыў, што Эўразьвяз спрабуе вырашыць праблему дыпляматычным шляхам.
XS
SM
MD
LG