Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынатара руху “Зубр” Мікіту Сасіма затрымалі ў Баранавічах


Любоў Лунёва, Менск Каардынатара моладзевага руху “Зубр” Мікіту Сасіма затрымалі супрацоўнікі Баранавіцкага гарадзкога аддзелу міліцыі. Паводле тлумачэньняў міліцыянтаў, на Мікіту Сасіма быў аб’яўлены вышук.

Міліцыянты згадалі, што напачатку кастрычніка Мікіту затрымалі супрацоўнікі менскай міліцыі. У заплечніку знайшлі балёнчыкі з фарбай. Гэтага было дастаткова, каб скласьці пратакол за дробнае хуліганства і за парушэньне грамадзкага парадку.

Мікіта прыйшоў у суд, а міліцыянты — не. На наступны дзень судзьдзя вынес прысуд завочна — 15 сутак арышту. Мікіту затрымалі празь некалькі дзён, і пакараньне ён адбыў у спэцпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна.

Міліцыянты Баранавіцкага аддзелу міліцыі паведамілі Радыё Свабода, што адпусьцяць Мікіту Сасіма, як толькі зь Менску паступіць пацьверджаньне, што ён адбыў пакараньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG