Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне ў Магілёве: Як паўплывае перамога Буша на беларуска-амэрыканскія дачыненьні?


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Як паўплывае перамога Джорджа Буша на беларуска-амэрыканскія дачыненьні? Сёньня на гэтае пытаньне адказваюць жыхары гораду Магілёва.

(Спадар: ) “Я мяркую, што ніяк не паўплывае. Таму што з той палітыкай, якую праводзіць наш прэзыдэнт, у нас ніколі нармалёвых дачыненьняў са Штатамі ня будзе”.

(Спадар: ) “Па-мойму, якія былі, такія і застануцца…”

(Спадар: ) “Таму што ён быў і раней — тое ж самае”.

(Спадар: ) “Да нас стаўленьне ў прынцыпе ня зьменіцца, таму што Беларусь б’юць за тое, што яна з Расеяй — вось і ўсё!”

(Спадар: ) “На нашыя дачыненьні, па-мойму, нічога не паўплывае. Пакуль у нас такі застой, нічога ня зменіцца. Няхай там недзе мяняецца як заўгодна, а ў нас нічога ня зьменіцца”.

(Спадар: ) “Напэўна, паўплывае. І ў горшы бок. Буш вёў сваю палітыку супраць Беларусі, я мяркую, што ён і далей будзе працягваць. Ня ведаю, што б зрабіў Кэры, а з гэтым — як было, так і застанецца”.

(Спадарыня: ) “Усё як было, так і будзе. Калі б быў новы прэзыдэнт, то нешта было б па-іншаму. Але ўвогуле мяне задавальняе Буш тым, што, я прачытала ў “Камсамолцы”, даляр так і застанецца на месцы, падаць ня будзе. Хаця б гэта супакойвае”.

(Спадар: ) “Мяркую, што істотна ня зьменіцца. Таму што да гэтага яны былі ня вельмі моцныя, у асноўным з Расеяй дачыненьні будаваліся, а з Амэрыкай — не. Ня зьменіцца”.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, як паўплывае перамога Джорджа Буша на беларуска-амэрыканскія дачыненьні?”

(Спадар: ) “Я мяркую, што ўсё будзе нармалёва. Будзе разьвівацца гандаль і іншае. А палітычна — рана ці позна Амэрыка прызнае Беларусь, я так мяркую”.

(Спадар: ) “Я трохі далёкі ад палітыкі, ня думаў пра гэта, хаця ў мяне сябры там добрыя жывуць. Яны задаволеныя сваім жыцьцём у Амэрыцы. Быў у нас чалавек з Амэрыкі, якому ўжо 45 гадоў, ён такой краіны як Беларусь ня ведаў дасюль. Яму спадабалася наша краіна”.

(Спадарыня: ) “Магчыма, стаўленьне будзе да нашага прэзыдэнта і нашай краіны іншае. Ці мала што! У Менску таксама дэманстрацыі праходзілі, можа, што небудзь і зьменіцца”.

(Спадарыня: ) “Паўплывае ў добры бок. Таму што ён за дэмакратыю — вось таму!”

(Спадарыня: ) “Цяжка сказаць. У нас у саміх добра не зразумець, што і як. А што нам Амэрыка?”

(Спадарыня: ) “Нашы дачыненьні ў прынцыпе апошні час былі не на самым лепшым узроўні, і я мяркую, што пакуль будзе ўсё так, як і было. А час пакажа”.
XS
SM
MD
LG