Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пачаўся прыём заявак на ўдзел ў лятарэі “Green Card” на 2006 год


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Дзярждэпартамэнт ЗША абвясьціў пра пачатак лятарэі “Green Card” на 2006 год. Заявы будуць прымацца ў часе паміж 5 лістапада сёлета да 7 студзеня 2005 году. Як і летась, усе заяўкі прымаюцца толькі ў электронным выглядзе.

Грамадзяне Беларусі маюць права браць удзел у гэтай лятэрэі.

Усе ахвочыя паўдзельнічаць у лятарэі мусяць зарэгістравацца праз інтэрнэт-старонку www.dvlottery.state.gov. Папяровыя заявы прымацца ня будуць.

Усе дарослыя хадайнікі мусяць мець або поўную сярэднюю адукацыю, або два гады стажу працы на працягу апошніх пяці год у спэцыяльнасьці, якая патрабуе прынамсі 2-гадовай падрыхтоўкі ці досьведу.

Пасьля пасьпяховай рэгістрацыі на вэбсайце лятэрэі, хадайнік атрымае пацьверджаньне са сваімі дадзенымі і датай падачы заявы. Гэта і будзе афіцыйным сьведчаньнем рэгістрацыі.

Трэба заўважыць, што Дзярждэпартамэнт дыскваліфікуе ўсе заявы пададзеныя двойчы. Таксама дыскваліфікаваныя будуць заявы без прычэпленых электронных фотаздымкаў усіх паасобку членаў сям”і.

Патрабаваньні да фотаздымкаў павінны быць выкананыя асабліва дакладныя. Гэта мусіць быць здымак пашпартнага тыпу, анфас на нэўтральным або сьветлым фоне, без акуляраў і капялюшаў. Сярод тэхнічных патрабаваньняў да фотаздымкаў вызначаюцца такія:

* Фармат графічнага файла – JPEG * Максымальны памер файла 62.5 кілябайтаў. * Рэзалюцыя файла 320 на 240 піксэляў * Глыбіня каляровай гамы – 24 ці 8 бітаў.

Падача заявы на лятарэю “Green Card” – бясплатная. Пераможцы будуць абірацца кампутарам. Толькі пераможцы лятарэі атрымаюць праз пошту паведамленьне пра выйгрыш і дэталі падачы дакумэнтаў на атрыманьне “Green Card”.

Паведамленьні трэба чакаць паміж траўнем і ліпенем 2005 году.

Выдача самых віз на пастаяннае пражываньне ў ЗША пачнецца з 1-га кастрычніка 2005 году і працягнецца да 30 верасьня 2006 году.

Гл. таксама • www.dvlottery.state.gov
XS
SM
MD
LG