Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 5 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 5 лістапада

“Могилевские губернские ведомости”, 1914 год:

“Прыстаў 4 стану Гомельскага ўезду расшуквае гаспадара да невядома чыйго быка, які прыблудзіўся каля палутара месяцаў таму, да статку быдла сялян вёскі Асаўца, Гомельскай воласьці. Прыкметы быка наступныя: масьці бурай, росту сярэдняга, рогі невялікія, у бакі, 3-х гадоў, ацэнены ў 7 руб.”.

“Сялянская праўда”, 1924 год:

“На Палесьсі адміністрацыйна-школьныя інстытуцыі атрымалі загад ад свае вышэйшае ўлады: стварыць новы народ — паляшукоў. Калі-б гэта ўдалося зрабіць, тады ўся маса беларусаў, якая жыве ў палескім ваяводзтве, не магчыме нават на паперы карыстацца з “дабрадзейства” языковых уставаў, дзеля чаго, згодна з выканаўчай інструкцыяй ураду, трэба-ж даказаць, што ты беларус ці украінец! Творыцца гэты “новы народ” надта проста. Пружанскі стараста Ноэль, напрыклад, абсалютна ўсім беларусам у графе “нацыянальнасьць” піша ў пашпартах: “паляшук” або “паляшучка”. Пратэсты не памагаюць, бо тады зусім доваду асабістага не дадуць, ды яшчэ пасадзяць”.

“Сталинская молодежь”, 1954 год:

“Сёньня за нашым прыкладам будуюць сваё жыцьцё народы Польшчы, Чэхаславакіі, Вугоршчыны, Румыніі, Альбаніі, Баўгарыі, Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. На вольны і шчасьлівы шлях устаў шматмільённы кітайскі народ… Ідэі Вялікага Кастрычніка перакрочылі праз усе межы. Яны глыбока запалі ў душу народаў. Усё новыя й новыя мільёны людзей працы капіталістычных краін уздымаюцца на вялікую барацьбу супраць імпэрыялістычнага прыгнёту за мір, дэмакратыю і сацыялізм”.
XS
SM
MD
LG