Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўлены новы склад Эўракамісіі


БРУСЭЛЬ. Старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу прадставіў яе новы склад. Раней, па просьбе Барозу, Італія адклікала свайго прадстаўніка, а Латвія замяніла свайго.

(Барозу:) – Я вельмі рады магчымасьці прадставіць на ўхвалу Эўрапарлямэнту новы склад Эўракамісіі. Я шмат працаваў апошнім часам, каб прыбраць супярэчнасьці і знайсьці прыймальнае рашэньне. Гэта было няпроста, але мы прасунуліся. Спадзяюся, што гэтым разам склад камісіі – якасны, збалянсаваны й будзе ўхвалены ўсімі палітычнымі фракцыямі.

Галасаваньне ў пытаньні новага складу Эўракамісіі адбудзецца 17 лістапада.
XS
SM
MD
LG