Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вядомы хакеіст з НХЛ памёр у Менскім лядовым палацы


RFE/RL Латвійская хакейная зорка з каманды НХЛ "Нэшвіл Прэдатарз" Сяргей Жаўток памёр ад інфаркту міякарда ў Менскім палацы спорту ў часе гульні менскага "Дынама" з рыскім клюбам "Рыга-2000".

Гэта была чарговы матч 18-га тура адкрытага чэмпіянату Беларусі паміж менскім "Дынама" і латвійскім клюбам "Рыга-2000". Але гульня скончылася трагедыяй. Форвард рыскай каманды Сяргей Жаўток за пяць хвілінаў да канца гульні адчуў сябе дрэнна і пайшоў у распранальню, але дайсьці да яе ня здолеў.

Выкліканыя дзьве брыгады "хуткай дапамогі" больш як гадзіну змагаліся за жыцьцё хакеіста, але выратаваць яго не ўдалося. Сьмерць наступіла ад інфаркту міякарда. Год таму ў яго ўжо быў падобны прыступ, але тады ўсё скончыліся добра, і лекары пасьля праведзенага абсьледаваньня дазволілі Сяргею Жаўтку гуляць далей.

Яму быў 31 год. У Рыгу латвійскі гулец прыехаў з клюбу НХЛ "Нэшвіл Прэдатарз", каб перачакаць лакаўт. За дзесяць гадоў у НХЛ Сяргей Жаўток згуляў 558 матчаў ў складзе "Бостана", "Атавы", "Эдмантана", "Манрэаля", "Мінэсоты" і "Нэшвіла", забіў 111 галоў і зрабіў 147 голевых перадачаў.
XS
SM
MD
LG