Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Мажэйку выклікалі “хуткую дапамогу”


Валер Каліноўскі, Менск Да гарадзенскага журналіста Паўла Мажэйкі, які працягвае галадоўку пратэсту ў спэцпрыёмніку-размеркавальніку Кастрычніцкага раёна Гародні, сёньня выклікалі машыну хуткай мэдыцынскай дапамогі. Але пагаршэньня стану здароўя не зафіксавана, сьцвярджае адміністрацыя спэцустановы.

(Супрацоўнік спэцустановы: ) “Паколькі ён адмовіўся ад харчаваньня, то мы выклікалі хуткую дапамогу, каб лекары паглядзелі: нармальны ён ці ненармальны. Прыехалі паглядзелі: жывы-здаровы, усё нармальна. Стан выдатны. Усё, вось і ўсё пытаньне. Так што яму кепска не было, наадварот, яму вельмі добра, ён мінэралку п’е па 15 літраў у дзень”.

Паводле адміністрацыі прыёмніка-разьмеркавальніка, за дзень журналісту Мажэйку прыносяць 6-7 перадачаў, асабліва шмат вады, газэтаў, раздруковак з інтэрнэту. Павел Мажэйка адмовіўся ад ежы і абвясьціў пра галадоўку ў мінулы панядзелак на знак пратэсту супраць рашэньня суда. Павел павінен выйсьці на волю 8 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG