Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі АБСЭ прызналі выбары ў ЗША дэмакратычнымі і адпаведнымі стандартам АБСЭ


ВАШЫНГТОН. “Выбары ў ЗША прайшлі ў абстаноўцы сталых дэмакратычных традыцыяў, уключаючы інстытуцыйнае права, свабодныя і прафэсійныя мэдыі і актыўную грамадзянскую супольнасьць, якая ўключаная ў выбарчы працэс на ўсіх яго стадыях” – такую выснову зрабілі назіральнікі ад АБСЭ, якія манітаравалі прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Місія прызнала амэрыканскія выбары дэмакратычнымі і адпаведнымі стандартам АБСЭ, станоўча ацаніла электаральныя рэформы, праведзеныя з часу мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. “Хаця мы не маглі прысутнічаць на выбарчых участках усіх штатаў, бо прысутнасьць назіральнікаў недастаткова забясьпечаная заканадаўча, мы можам сьцьвярджаць, што галасаваньне адбывалася ў законным парадку” – сказала Барбара Хэрынг, віцэ-прэзыдэнтка Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ і каардынатар офіса ОБСЭ па кароткатэрміновым назіраньні. Назіральнікі АБСЭ выказалі надзею, што Кангрэс ЗША і паасобныя штаты зробяць выбарчы працэс больш празрыстым для міжнародных назіральнікаў, запрошаных Дзярждэпартамэнтам ЗША.
XS
SM
MD
LG