Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супернікі Карзая прызналі ягоную перамогу на выбарах ў Аўганістане


КАБУЛ. Супернікі Хаміда Карзая ў прэзыдэнцкіх выбарах, што адбыліся ў Аўганістане, прызналі ягоную перамогу. Паводле канчатковых дадзеных, у часе выбараў 9 кастрычніка, за Карзая прагаласавалі 55% выбаршчыкаў. Ягоны галоўны супернік, былы міністар адукацыі Юнус Кануні заявіў: (Кануні) “Я ўпэўнены, што калі не прызнаем вынікаў галасаваньня і будзем сумнявацца ў легітымнасьці выбараў, краіна ізноў апынецца ў крызысе. Барацьба паміж прыхільнікамі розных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта абавязкова да гэтага прывядзе. Усё гэта, у рэшце рэшт, можа скончыцца грамадзянскай вайной і этнічнымі канфліктамі”
XS
SM
MD
LG