Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз накіруе дадатковыя грошы на ірацкія выбары


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз накіруе ў Ірак дадаткова 16,5 мільёнаў эўра на правядзеньне выбараў, што заплянаваныя на студзень наступнага году. Пра гэта было заяўлена перад адкрыцьцём двухдзённага саміту Эўразьвязу ў Брусэлі. Галоўныя тэмы саміту – шляхі разьвіцьця дачыненьняў паміж Эўропай і ЗША пасьля пераабраньня Джорджа Буша, дапамога Іраку і крызыс вакол іранскай ядзернай праграмы. Заўтра лідэры 25 краінаў аб’яднанай Эўропы правядуць перамовы з ірацкім прэм’ерам Іядам Аляўі.
XS
SM
MD
LG