Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя супраць прызнаньня Злучанымі Штатамі Рэспублікі Макэдонія


АТЭНЫ. Міністар замежных справаў Грэцыі Пэтрас Малівіаціс выклікаў да сябе амбасадара ЗША ў Афінах у сувязі з паведамленьнямі, што Вашынгтон гатовы прызнаць рэспубліку Макэдонія. Грэцыя неаднаразова выказвала ў сувязі з гэтым пратэст, бо, паводле грэкаў, рэспубліка ня можа мець такі самы назоў, як і грэцкая правінцыя Макэдонія. Афіны разглядаюць гэта як замах на грэцкую тэрыторыю. Між тым прэзыдэнт Макэдоніі Бранка Црвенкоўскі заявіў, што ЗША ўжо прызналі рэспубліку, хаця Вашынгтон яшчэ гэтага не пацьвердзіў. Цвернкоўскі адзначыў, што ягоная краіна мае намер будаваць з Грэцыяй сяброўскія дачыненьні.
XS
SM
MD
LG