Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: “Буш і ягоная адміністрацыя абмяжоўваюць і не даюць пашырацца лібэральным працэсам маральнай дэградацыі грамадзтва”


Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША камэнтуе Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.

(Зянон Пазьняк: ) “Пераабраньне Буша нам, беларусам, трэба вітаць, таму што палітыка прэзыдэнта Буша спрыяе абароне свабоды і Незалежнасьці Беларусі. Гэта для нас – галоўнае. Другі аспэкт ягонага пераадбраньня мае цывілізацыйнае значэньне і палягае ў тым, што Буш і ягоная адміністрацыя абмяжоўваюць і не даюць пашырацца лібэральным працэсам маральнай дэградацыі грамадзтва, якая, як зараза, пашыраюцца ў сьвеце найперш зь лібэральных колаў Амэрыкі. Духоўны рэгрэс грамадства ўзаконіў прэзыдэнт Клінтан, які ўпершыню ў гісторыі легалізаваў маральны бруд.

Небывалая колькасьць выбаршчыкаў, якая прыйшла на галасаваньне, сьведчыць пра тое, што на выбары пайшла сярэдняя кляса. Яна не жадае паўтору таго, што зрабіў Клінтан, і не жадае, каб лёс Амэрыкі вызначалі тыя, хто прызвычаіўся больш ад Амэрыкі браць, чым аддаваць”.
XS
SM
MD
LG