Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: “Пераабраньне Буша дае надзею”


Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк Вынікі выбараў у ЗША камэнтуе Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

(Сурвіла: ) “Я ўважаю, што пераабраньне Буша дае вялікую надзею – бо ў часе вельмі напружанай перадвыбарчай кампаніі ён ня толькі падпісаў “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, але й знайшоў час і магчымасьць выказацца адносна Беларусі, падтрымаць беларускую дэмакратыю. І я мяркую, што ў адміністрацыі Буша ёсьць плян адносна рэалізацыі гэтага Акту”.
XS
SM
MD
LG