Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хаміда Карзаі віншуюць зь яго перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах


КАБУЛ. Сёньня пераможца прэзыдэнцкіх выбараў у Аўганістане Хамід Карзаі зьвернецца з прамовай да жыхароў краіны. Учора сумесная выбарчая камісія Аўганістану ды ААН афіцыйна абвясьціла Хаміда Карзаі пераможцам галасаваньня, што адбылося 9 кастрычніка. Паводле прадстаўнікоў камісіі, за Карзая прагаласавалі 55% удзельнікаў выбараў. Хамід Карзаі стане першым прэзыдэнтам Аўганістану, абраным у наўпростым галасаваньні. Дзярждэпартамант ЗША павіншаваў Карзая ды назваў выбары асноўным крокам аўганскага народу на шляху да абраньня дэмакратычнай улады. Хаміда Карзая таксама павіншавалі Генэральны сакратар ААН Кофі Анан, Генэральны сакратар НАТО Яап дэ Хоап Схэфэр, кіраўніцтва Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны ды Францыі
XS
SM
MD
LG